БЕЛ Ł РУС

ЦВК Румыніі зняў Джарджэску з прэзідэнцкіх выбараў

9.03.2025 / 21:44

Nashaniva.com

Джарджэску ставіў пад сумнеў сяброўства Румыніі ў НАТА і крытыкаваў дапамогу Украіне.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Цэнтральнае выбарчае бюро Румыніі зняло з прэзідэнцкіх выбараў Кэліна Джарджэску.

Прадстаўнік бюро заявіў, што яно атрымала больш за тысячу скаргаў на кандыдатуру ўльтраправага і прарасійскага палітыка, у асноўным звязаных з яго антыдэмакратычнымі пазіцыямі, піша агенцтва Bloomberg.

Рашэнне бюро можа быць абскарджана ў Канстытуцыйным судзе.

Джарджэску ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе 2024 года. Ён перамагаў у першым туры з 22,94% галасоў. Але Канстытуцыйны суд адмяніў выбары. 4 снежня румынскія спецслужбы апублікавалі дакументы, у якіх было заяўлена, што на карысць кандыдата Кэліна Джарджэску маглі весці агітацыю 25 тысяч бот-акаўнтаў у тыктоку. Спецслужбы звязваюць гэтую агітацыю з Масквой. Менавіта яе ўмяшальніцтва, якое паўплывала на вынікі выбараў, і стала прычынай іх адмены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула