БЕЛ Ł РУС

Шаман і Мізуліна абвясцілі сябе парай

9.03.2025 / 23:37

Nashaniva.com

І пацалаваліся на сцэне.

Шаман і Мізуліна. Скрыншот відэа

У нядзелю расійскі праўладны спявак Шаман (сапраўднае імя — Яраслаў Дронаў) абвясціў на канцэрце, што сустракаецца з кіраўніцай Лігі бяспечнага інтэрнэту Кацярынай Мізулінай.

«Афіцыйна заяўляю пры ўсіх: мы пара, мы сустракаемся, і мы разам!» — паведаміў ён. Мізуліна, якую спявак перад гэтым запрасіў на сцэну, пацвердзіла: «Так». Пасля яны пацалаваліся.

Размовы пра гэту ідэалагічна вывераную пару хадзілі даўно. Шаман і Мізуліна выкладвалі сумесныя фатаграфіі і рамантычныя відэа, а ў студзені 2025 года пацалаваліся на сустрэчы са школьнікамі.

«Фактычна Шаман і Мізуліна былі не жывымі людзьмі, а мемамі. (…) Але нядзельны канцэрт канчаткова звёў два мемы ў адзін», — напісала пра іх расійскае выданне «Камерсант».

Шаман вядомы такімі ўра-патрыятычнымі песнямі, як «Я рускі» і «Устанем». Ён выступае на расійскіх дзяржаўных канцэртах у падтрымку вайны.

Кацярына Мізуліна — кіраўніца расійскай Лігі бяспечнага інтэрнэту і дачка фанатычнай прапуцінскай і антыўкраінскай сенатаркі Алены Мізулінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула