БЕЛ Ł РУС

У Гродне дзяўчыне на 8 Сакавіка падарылі поні

10.03.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Аказваецца, гэта была даўняя мара, піша Newgrodno.by.

«Гэта быў самы нечаканы, чароўны і цудоўны падарунак у маім жыцці!» — не хавае эмоцый Анастасія, атрымаўшы падарунак ад свайго хлопца Дзмітрыя.

Дзяўчына да апошняга не здагадвалася, які сюрпрыз яе чакае!

Дарэчы, удзел у «аперацыі» прынялі і сваякі маладых людзей. Напрыклад, бацька Дзмітрыя нават прайшоў экспрэс-курс па перавозцы коней.

«Поні завуць Фенікс! І мы ўсе лічым, што гэтае імя яму вельмі пасуе», — прызнаецца Анастасія.

Новы этап у жыцці

Новы гадаванец будзе жыць у стайні клуба «Коннае царства» пад Гродна.

Але ўся адказнасць за догляд застаецца на гаспадыні.

«Я марыла пра свайго поні, каб навучаць яго і развівацца самой. Для Фенікса і мяне пачынаецца новы этап у жыцці», — расказвае Анастасія.

Дарэчы, яна плануе дзяліцца гісторыямі пра жыццё Фенікса і сумесныя прыгоды ў сацыяльных сетках!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула