БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі папулярныя батончыкі «Фрута няня»

10.03.2025 / 16:53

Nashaniva.com

Дзяржстандарт дадаў батончык для дзяцей «Фруктовыя кусочкі» да спісу тавараў, якія нельга прадаваць у Беларусі. 

Фота: danger.gskp.by

Пад забарону патрапіў батончык «Фрута няні» са смакам груш, яблыкаў, сліў і ананасаў. У ім знайшлі дыяксід серы, які нельга выкарыстоўваць у прадуктах харчавання для дзяцей.

Цяпер прадукцыю патрабуюць прыбраць з крам і забараняюць прывозіць у Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула