БЕЛ Ł РУС

Ва Уруччы і Новай Баравой знікла вада. На вуліцы патоп

10.03.2025 / 17:9

Nashaniva.com

У мікрараёнах адбылося аварыйнае адключэнне вады.

Патоп у Уруччы. Фота: «Мінск-Навіны»

У сталічным мікрараёне Уручча, а таксама па суседстве ў Новай Баравой знікла вада. 

Пра аварыйнае адключэнне вады паведамляюць «Мінск-Навіны». Згодна з фота, пад мостам на вуліцы Шафарнянскай патоп.

Паведамляецца, што прычынай аварыі стала пашкоджанне будаўнічай арганізацыяй вадаправоднай сеткі Д 500 мм.

Зніжэнне ціску ў мікрараёнах Уручча, Копішча, Новая Баравая, пасёлак Азярышча адбылося 10 сакавіка ў 16:07.

«Мінсквадаканал» працуе над аднаўленнем водазабеспячэння. Аднак адразу піць ваду будзе нельга: яе пададуць з прымешкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула