БЕЛ Ł РУС

«300 баксаў — за кватэру даваеннага часу?» Беларуска абурылася цэнамі на арэнду кватэр у Мінску

10.03.2025 / 23:19

Nashaniva.com

Каб арандаваць кватэру з добрым рамонтам у Мінску, трэба аддаць каля 400 даляраў, паскардзілася маладая беларуска ў сваім тыктоку.

Скрыншот: @_jugosachic / TikTok

Дзяўчына два гады жыла на арэнднай кватэры, цана на якую яе задавальняла. Але гаспадары вырашылі прадаць маёмасць, таму беларуска пачала шукаць сабе новае месца.

Цэны, якія яна пабачыла, яе шакіравалі. «300 баксаў — за што? За кватэру даваеннага часу?» — скардзіцца яна.

Прыклады арэндных кватэр, якія трапіліся дзяўчыне. Скрыншоты: @_jugosachic / TikTok

«Вы агулам пад якімі рэчывамі знаходзіцеся, калі ставіце вось такія грошы за тое, што маеце? Вы б самі такую кватэру за такія грошы здымалі? Я думаю, што не», — кажа беларуска.

Няма вялікай розніцы, здымаць за Мінскам ці ў горадзе, кошт не адрозніваецца, падкрэслівае блогерка. Ролік, які яна апублікавала ў тыктоку, назбіраў ужо мільён праглядаў і больш за 5,5 тысячы каментарыяў.

@_jugosachic Съем жилья Минск! Вопросов много #минск #квартира #мысливслух ♬ оригинальный звук - alesya_gonchar

Згодна з інфармацыяй на сайце kufar.by, аднапакаёвую кватэру ў Мінску можна арандаваць за 800-2000 рублёў у месяц.

Скрыншот: kufar.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула