БЕЛ Ł РУС

У Мінску зменіцца рух трамваяў

11.03.2025 / 10:38

Nashaniva.com

У сувязі з часовым закрыццём трамвайнага руху на ўчастку ад вул. Краснай да ДС «Возера» з 15 сакавіка па 30 красавіка ў сталіцы зменіцца схема працы шэрагу трамвайных маршрутаў, паведамляе Мінсктранс.

Скарачаецца траса трамвайнага маршруту №3: ён будзе курсіраваць ад ДС «Серабранка» да прыпынку «Змітрака Бядулі» з рухам па вул. Казлова, вул. Платонава, вул. Чапаева і вул. Змітрака Бядулі. У зваротным напрамку — па вул. Змітрака Бядулі, вул. Казлова і далей па маршруце.

 Трамвайныя маршруты №4 і №5 адмяняюцца.

Запускаецца часовы кампенсацыйны аўтобусны маршрут №903: «Чарвякова — пр. Незалежнасці».

З 15 сакавіка мяняюцца расклады руху трамвайных маршрутаў №1 і №6. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце «Мінсктранса».

Пасажыры, якія маюць праязны дакумент на трамвай або аплацілі паездку ў трамваі білетам на адну паездку, могуць карыстацца аўтобусным маршрутам №903 без дадатковай аплаты і наадварот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула