БЕЛ Ł РУС

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі

12.03.2025 / 10:24

Nashaniva.com

Усяго набылі 40 расійскіх сцягоў, па два на кожную школу ў раёне. Кажуць, што іх выстаўлялі ў фае нават падчас беларускіх прэзідэнцкіх выбараў.

Расійскі сцяг у Махоўскай сярэдняй школе. Яго дасталі да прыезду калег з Расіі. Фота: сайт школы 

У снежні 2024 года ў школы Магілёўскага раёна цэнтралізавана закуплялі атрыбутыку — чырвона-зялёныя афіцыйныя сцягі, сцягі Магілёўскага раёна, а таксама… расійскія трыкалоры. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».

Як вынікае з апісання, чыноўнікі хацелі вывешваць на вуліцы беларускія дзяржаўныя сцягі і сцягі Магілёўскага раёна (таму замаўлялі металічныя дрэўкі). А вось у фае школ збіраліся выстаўляць дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расіі (для іх дастаткова драўляных дрэўкаў). 

Расійская атрыбутыка каштавала бюджэту 6247 рублёў.

Журналістка «Нашай Нівы» пад выглядам занепакоенай грамадзянкі патэлефанавала ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Магілёўскага раёна, які і закупляў атрыбутыку.

«Сцягі ў нас закупляліся перад выбарамі: і беларускія, і расійскія. Як гэта «навошта расійскія»? Мы ж браты.

@nashaniva «Мы ж браты!» – навошта ў беларускіх школах расійскія трыкалоры? #политика #новости #могилев #беларусь ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

— патлумачылі ў цэнтры. — Калі ў школе быў выбарчы ўчастак, у той час і выстаўляліся сцягі. У нас, як правільна вам сказаць… Расія і Беларусь — гэта ж два адзінствы. Усё гэта мусіць быць. Яшчэ ж 2 красавіка будзе Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта проста, каб было ў наяўнасці, каб потым нідзе не бегалі, не мітусіліся, не шукалі. Трэба будзе — дастануць і выставяць». 

Чытайце таксама:

«Трапілі пад няхілую раздачу». Што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці?

Сярод літоўцаў у сацсетках шырыцца відэа, на якім «літвіністы» спальваюць сцяг Літвы

Па Слуцку ездзіць дзед на ровары са сцягам РФ і Андрэеўскім сцягам

Каментары да артыкула