БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце разам з Палінай Шарэндай-Панасюк

11.03.2025 / 16:33

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на спецыяльнай пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, прысвечанай Міжнароднаму дню жанчын. Сярод запрошаных выступоўцаў ад беларусаў на гэтым мерапрыемстве была таксама актывістка і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.

Святлана Ціханоўская падчас выступлення

Сваю прамову Святлана Ціханоўская прысвяціла ролі жанчын у змаганні за дэмакратыю і свабоду, падкрэсліўшы гераізм жанчын, якія супрацьстаяць рэпрэсіям і вайне. Яна асабліва звярнула ўвагу, што: 

«Сёння многія беларускія жанчыны атрымліваюць не кветкі, а турэмныя тэрміны. Яны не шпацыруюць на парадах, а ідуць у залы суда. Яны не могуць цешыцца раскошай міру і дэмакратыі — за іх даводзіцца змагацца. І мы змагаемся».

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паводле Ціханоўскай, беларусы сёння змагаюцца за тое, каб не апынуцца ў цені рэваншысцкай Расійскай імперыі, за вызваленне палітвязняў, за аднаўленне справядлівасці і за еўрапейскія каштоўнасці — свабоду, бяспеку і дабрабыт.

Асаблівую ўвагу дэмакратычная лідарка прысвяціла вайне ва Украіне, залежнасці ад яе вынікаў лёсу Беларусі і выказала стаўленне да спробаў запусціць працэс мірных перамоваў: 

«Мы змагаемся за Украіну, таму што нашы лёсы пераплеценыя. Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі. І без вольнай Беларусі не будзе трывалага міру ў Еўропе.

Мы змагаемся супраць ілюзіяў. Пуцін і Лукашэнка не хочуць міру — яны хочуць падпарадкавання. Трывалы мір павінен грунтавацца на павазе, аднак Пуцін гэтага не прадэманстраваў», — падкрэсліла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Мы не ахвяры рэпрэсіяў і прыгнёту

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў рэжыме інкамунікада

Святлана Ціханоўская заклікала дзяліцца інфармацыяй пра святкаванне Дня Волі

Каментары да артыкула