БЕЛ Ł РУС

«Мы маглі б заслухаць яго як другі бок». Кыргызстан вядзе перамовы аб вяртанні Курманбека Бакіева

11.03.2025 / 18:46

Nashaniva.com

У кыргызскім сегменце інтэрнэце сталі распаўсюджвацца чуткі пра тое, што Максім Бакіеў, сын былога прэзідэнта Курманбека Бакіева, нібыта прыляцеў у Бішкек на прыватным самалёце. Гэтыя чуткі выклікалі актыўныя дыскусіі ў кыргызскім грамадстве, у сувязі з чым мясцовае інфармацыйнае агенцтва «Кабар» апублікавала каментар цяперашняга прэзідэнта краіны Садыра Жапарава.

Бакіеў у Мінску падчас прэзентацыі сваёй кнігі 22 кастрычніка 2015 года, фота Сяргея Зініна

Адказваючы на пытанне, ці можа Максім Бакіеў вярнуцца ў Кыргызстан, і якая была б на гэта рэакцыя ўладаў, Садыр Жапараў адказаў, што сыны былога прэзідэнта Курбанбека Бакіева Максім і Жаныш былі асуджаныя ў Кыргызстане да пажыццёвага зняволення. Таму калі яны вернуцца ў краіну, то адразу трапяць у турму, і судовы прысуд не падлягае перагляду.

Таму, маўляў, іх Кыргызстану і не выдаюць, «бо мы не можам не пасадзіць іх у турму».

Што тычыцца самога Курманбека Бакіева, па то па ім нібыта вядуцца перамовы і яго нават гатовыя перадаць пры ўмове, што ў Кыргызстане яго не пасадзяць.

Паводле слоў прэзідэнта Кыргызстана, над гэтым у Бішкеку «думаюць». Маўляў, добра было б, каб збеглы палітык прыехаў на радзіму і адказаў на некаторыя цікавыя пытанні:

«Тое ж тычыцца і Курманбека Бакіева. Колькі грошай захоўвалася ў клетках. Таксама абмяркоўваецца выкрадзены з офіса Максіма залаты канцэнтрат. Які быў яго аб'ём у тонах? Мы маглі б заслухаць яго як другі бок па падзеях красавіка, чэрвеня і іншых справах і, нарэшце, паставіць у іх кропку. Бо народ ужо 15 гадоў патрабуе: «Чаму не можаце даставіць іх з той жа Масквы ці Мінска?» 

Курманбек Бакіеў быў прэзідэнтам Кыргызстана ў 2005-2010 гадах. Ён атрымаў уладу пасля гвалтоўнага звяржэння першага прэзідэнта краіны Аскара Акаева, але праз пяць гадоў мусіў уцякаць ад народнага гневу ўжо сам. Тады Бакіеў з сям'ёй і паплечнікамі перабраўся ў Беларусь, дзе Лукашэнка даў ім палітычны прытулак.

Кыргызстан, у якім з таго часу ўжо не раз мянялася ўлада, неаднаразова прасіў і патрабаваў выдачы Бакіева, але кожны раз атрымліваў адмову. Пры гэтым Курманбек Бакіеў разам з ягонымі сямейнікамі ўжо даўно маюць беларускае грамадзянства.

Чытайце таксама:

«Закір Саліеў». Лукашэнка забяспечыў сям'ю Бакіевых пашпартамі Беларусі ў двух варыянтах, як робяць з агентамі. Гэта дазволіла Бакіеву заключыць другі шлюб паралельна — расследаванне

Бакіеў хоча вярнуцца ў Кыргызстан?

На новым заводзе Лукашэнку дакладваў чалавек азіяцкага паходжання, якога той называў Даніілам. Хто гэта?

«З болем у сэрцы. Але ад каментароў устрымаюся»: збеглы ў Беларусь Бакіеў пракаментаваў падзеі ў Кыргызстане

Лукашэнка выдзеліў Бакіеву ўчастак у 45 сотак каля сваёй рэзідэнцыі. Вось дзе і для чаго

Каментары да артыкула