Аб'явілі прыём заявак на конкурс «Экслібрыс»
11.03.2025 / 19:30
Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», які арганізуе Міжнародны саюз пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў, піша Bellit.info.
Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў — як празаічныя, так і паэтычныя.
Сёлетні конкурс адметны тым, што ўзрост яго ўдзельнікаў не абмежаваны. Пераможцы конкурсу рукапісаў «Экслібрыс» атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.
Дэдлайн падачы твораў — 1 кастрычніка 2025 года.
Падаць тэкст: bellit.info@gmail.com (у тэме ліста пазначыць — «Экслібрыс 2025»).
Чытайце таксама:
Пачаўся збор заявак на прэмію Алеся Адамовіча. Сёлета кола прэтэндэнтаў пашыранае