БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Мы пагаджаемся, і калі пагодзяцца расіяне — у той момант цішыня запрацуе

11.03.2025 / 21:34

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім звароце пацвердзіў гатоўнасць Украіны да 30-дзённага спынення агню па ўсёй лініі фронту.

Уладзімір Зяленскі падчас звароту. Скрыншот з відэа

«Толькі што быў даклад нашай дэлегацыі аб сустрэчы з амерыканскай камандай у Саудаўскай Аравіі.

Нашай украінскай прапановай на гэтую сустрэчу з амерыканцамі было тры рэчы: гэта цішыня ў небе — ракеты, бомбы, дальнабойныя дроны, і цішыня на моры, і рэальныя меры ўстанаўлення даверу да ўсёй гэтай сітуацыі, у якой працягваецца дыпламатыя, перш за ўсё — гэта вызваленне палонных.

І сёння ў размове была прапанова амерыканскага боку зрабіць першы крок адразу далей і на 30 дзён паспрабаваць усталяваць поўнае спыненне агню, не толькі ў дачыненні да ракет, дронаў і бомбаў, не толькі ў Чорным моры, а таксама па ўсёй лініі фронту.

Украіна ўспрымае гэтую прапанову, мы лічым гэта пазітыўным, мы гатовыя зрабіць такі крок. ЗША павінны пераканаць Расію зрабіць гэта. Гэта значыць, мы пагаджаемся, і калі расіяне пагодзяцца — у той момант цішыня запрацуе», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Рубіа пасля перамоў з Украінай: мяч цяпер на баку Расіі

ЗША аднаўляюць вайсковую дапамогу Украіне. Расіі прапануецца спыненне агню на 30 дзён, Украіна на гэта згодна

Трамп заявіў, што ў Расіі таксама «няма картаў» для вядзення перамоў

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Трамп цісне на Зяленскага: эксперты пра жорсткі план прэзідэнта ЗША

Каментары да артыкула