БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай

16.03.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Эстонка распавядае, што плаціла за навучанне каля 5 тысяч даляраў штогод. Але цяпер яна ў шоку ад змен у заканадаўстве і перспектывы адпрацоўкі.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Сафія — грамадзянка Эстоніі, але вучыцца на медыка ў Беларусі. Сваёй гісторыяй яна падзялілася ў тыктоку. Адпраўляць яе ў Мінск на вучобу вырашылі на сямейнай радзе: сярод аргументаў было тое, што ў Беларусі больш практычная база плюс быў варыянт пасля атрымання дыплома пайсці вучыцца далей у ардынатуру на хірурга.

Таму ў 2019 годзе Сафія прыехала атрымоўваць прафесію мары. Канечне, студэнтцы-замежніцы трэба было плаціць за адукацыю. Цяпер яна заканчвае шосты курс. У каментарыях да свайго відэа дзяўчына тлумачыць, чаму цяпер усе яе планы на будучыню пад пагрозай — усё праз нечаканыя змены ў заканадаўстве:

— Я вучуся як замежніца, бо ў мяне эстонскі пашпарт. Але з гэтага года ўсе, у каго ёсць дазвол на жыхарства ў Беларусі, прыраўноўваюцца да беларусаў, не могуць паступаць у ардынатуру і павінны ісці ў інтэрнатуру з адпрацоўкай.

@sofijuksa #мед #медицина #бгму #ординатура #распределение #распред #минск #беларусь #таллинн #fyp #pyf #on #москва #оаоа #врачграч #6курс #интернатура ♬ оригинальный звук - NOSTALGIA

Сафія задае рытарычнае пытанне: навошта ёй, грамадзянцы іншай краіны, якая хоча стаць хірургам і вярнуцца на радзіму, інтэрнатура з адпрацоўкай?

У каментарыях яе спрабуюць суцешыць. Пішуць: «Затое якая практыка будзе». Але дзяўчыну такі варыянт не задавальняе. Яна сцвярджае, што замежнікаў адпраўляюць у інтэрнатуру толькі як дактароў агульнай практыкі.

— А значыць, мяне і размяркуюць як доктара агульнай практыкі, а я сюды ехала не па гэта. Тэрапеўтам я магла стаць і на радзіме.

Сафія піша, што была гатовая патраціць яшчэ 5 гадоў на тое, каб стаць хірургам. Але ніяк не 10-13.

— Для таго, каб трапіць у інтэрнатуру па хірургіі, дзяўчынцы трэба са скуры прэч выскачыць, потым адпрацаваць тут 2 гады, потым у ардынатуру па агульнай хірургіі на 2 гады, потым адпрацоўка 5 гадоў.

Нехта прапаноўвае Сафіі заставацца ў Беларусі, бо краіне патрэбныя добрыя спецыялісты. Дзяўчына прызнаецца, што калі б ёй далі нармальна адвучыцца на хірурга, то яна б разглядзела такі варыянт.

Чытайце таксама:

Беларуска патрабавала ад дактароў 100 тысяч рублёў за смерць сына ў бальніцы. Вось што вырашыў суд

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень

Маладых інсультаў стала больш: мінскія дактары расказалі пра 15-гадовую пацыентку

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

Каментары да артыкула