БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заўтра ляціць да Пуціна

12.03.2025 / 12:9

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ляціць з афіцыйным візітам у Расійскую Федэрацыю. Перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пройдуць 13 сакавіка ў Крамлі.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, спачатку перамовы пройдуць у фармаце «сам-насам», а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.

Бакі абмяркуюць: супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, сумесную працу ў інтэграцыйных фарматах, пытанні бягучай міжнароднай сітуацыі.

У праграме візіту таксама — «шэраг іншых мерапрыемстваў». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула