БЕЛ Ł РУС

Кавалеўскі: Вызваленне палітвязняў патрабуе адыходу ад нерэалістычных патрабаванняў і ўльтыматумаў

12.03.2025 / 13:56

Nashaniva.com

Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч сустрэліся 11 сакавіка з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам у яго штаб-кватэры ў Жэневе, паведамляе «Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва».

Таццяна Хоміч, Фолькер Цюрк, Вольга Гарбунова і Валер Кавалеўскі. Фота: Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Галоўнай тэмай размовы стаў працяг садзейнічання вызваленню палітвязняў у Беларусі: рэвізія тых намаганняў, якія ўжо зробленыя на гэтым напрамку, ацэнка сітуацыі. Бакі абмеркавалі новыя практычныя крокі, якія могуць дапамагчы вызваленню людзей і вырашэнню іншых сістэмных выклікаў, найперш рэпрэсій, што працягваюцца ў Беларусі.

«Вызваленне палітзняволеных патрабуе адыходу ад нерэалістычных, максімалісцкіх патрабаванняў і ўльтыматумаў. Актыўная дыпламатыя, адказныя камунікацыі і выкарыстанне санкцый і іншых існых абмежавальных захадаў дзеля вызвалення палітвязняў сёння найбольш адпавядаюць складанаму і дынамічнаму міжнароднаму кантэксту. На гэтым фоне ААН паказвае высокі ўзровень інфармаванасці агульнапалітычнай сітуацыяй і станам правоў чалавека ў Беларусі. Актыўную пазіцыю і міжнародныя кантакты ААН у тым ліку вярхоўнага камісара Фолькера Цюрка дзеля садзейнічання вырашэнню шматлікіх выклікаў, якія стаяць перад Беларуссю, можна толькі вітаць», — адзначыў Валер Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула