БЕЛ Ł РУС

На гродзенскі брук нанеслі незвычайную зебру

12.03.2025 / 16:28

Nashaniva.com

Выданне «Гродзенская праўда» паведаміла, што ў Гродне на вуліцы Ажэшкі каля ўваходу ў парк Жылібера з'явілася светлавая зебра — пешаходны пераход. Ён будзе працаваць у тэставым рэжыме на працягу 45 дзён.

Светлавы пераход вырашылі размясціць менавіта на дарозе з бруку, таму што нанесці звычайную разметку на такой дарозе немагчыма. Да таго ж пераход, які свеціцца, больш прыкметны ў цемры, што зручна і для пешаходаў, і для кіроўцаў.

Калі навацыя зарэкамендуе сябе, то падобныя пераходы пачнуць размяшчаць па ўсім Гродне.

Чытайце таксама:

Чаму людзей збіваюць на пешаходных пераходах? Дасведчаны кіроўца задумаўся пасля таго, як збілі яго жонку

У Мінску з'явіўся праекцыйны пешаходны пераход

Мінскую школьніцу збілі проста на жоўта-белым пераходзе

Каментары да артыкула