БЕЛ Ł РУС

У Крамлі да ідэі перамір'я ставяцца вельмі скептычна — Bild

13.03.2025 / 14:15

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі Bild, атрыманай ад заходніх крыніц, частка расійскага сілавога апарату хоча выставіць максімалісцкія патрабаванні.

Сярод іх, як сцвярджаецца, наступныя:

— Узброеныя сілы Украіны павінны быць выведзены з тэрыторый, якія Расія абвясціла сваімі паводле сваёй Канстытуцыі.

— Захопленыя Расіяй тэрыторыі павінны пазней быць прызнаны Захадам расійскімі.

— Пасля заканчэння вайны Украіна павінна быць «дэмілітарызаваная», гэта значыць яе армія павінна быць раззброеная.

— Войскі NATO не павінны размяшчацца на тэрыторыі Украіны.

Згодна з інфармацыяй крыніц Bild, Крэмль разглядае магчымасць адкласці адказ на прапанову ЗША аб спыненні агню, каб вытаргаваць больш выгадныя ўмовы.

Масква не хоча, каб яе ўспрымалі як перашкоду да міру, і рыхтуе складаную перамоўную тактыку, якая дазволіць пазбегнуць такога ўражання і ў той жа час не ісці ні на якія кампрамісы.

Пакуль незразумела, наколькі амерыканскі бок ужо ўлічыў расійскія асцярогі і патрабаванні: ці разлічваюць амерыканскія дыпламаты на хуткую здзелку, пра што пастаянна кажа Белы дом, або ж Вашынгтон гатовы да доўгіх і жорсткіх перамоў…

Газета Washington Post таксама раней паведаміла, што Расія хоча сабатаваць перамовы з ЗША. Гэта вынікае з пэўнага дакумента расійскага аналітычнага цэнтра, звязанага з ФСБ.

Згодна з дакументам, планы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа павінны быць адхілены; ідэя еўрапейцаў аб размяшчэнні ва Украіне міратворчых войскаў таксама непрымальная. Замест гэтага Захад павінен прызнаць захопленыя тэрыторыі расійскімі, а ўкраінскія тэрыторыі побач з расійскай мяжой павінны стаць буфернай зонай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула