БЕЛ Ł РУС

У Telegram прыходзяць махлярскія паведамленні пра «смерць знаёмых»

13.03.2025 / 18:7

Nashaniva.com

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных папярэдзіў, што махляры рассылаюць людзям у тэлеграме інфармацыю пра нібыта смерць іхніх знаёмых. Да спачуванняў прымацоўваюць «фатаграфіі», у якіх якраз і ёсць сэнс гэтых дзеянняў.

На самай справе гэта ніякія не фатаграфіі, а шкоднасныя.apk-файлы з вірусам, гаворыцца ў паведамленні цэнтра персанальных дадзеных.

Гэты.apk (як і, напрыклад,.exe ў Windows) — фармат файла, які выкарыстоўваецца аперацыйнай сістэмай (у гэтым выпадку Android) для ўстаноўкі праграм.

«Калі вы запампуеце гэты файл, вірус пачне рассылаць такія ж паведамленні ўсім вашым кантактам», — пішацца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

У Беларусі новы спосаб махлярства — тэлефануюць нібыта з паліклінікі

Міліцыя праз смс заклікала беларусаў быць пільнымі з тэлефоннымі махлярамі

Каментары да артыкула