БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

13.03.2025 / 18:54

Nashaniva.com

Пра гэта прэзідэнт Расіі сказаў падчас супольнай прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 13 сакавіка 2025 года. Фота: Maxim Shemetov/Pool Photo via AP

Пуцін дадаў, што прапанова аб спыненні агню павінна прывесці да доўгатэрміновага міру і ліквідаваць першапрычыны «крызісу».

«Нюансы», па меркаванні Пуціна, гэта ўкраінскія салдаты ў Курскай вобласці і тое, што з імі рабіць.

«Што мы будзем рабіць з гэтым участкам уварвання ў Курскай вобласці? Калі мы спыняем баявыя дзеянні на 30 сутак, што гэта азначае? Што ўсе, хто там знаходзіцца, будуць выходзіць без бою? Мы іх адтуль павінны выпусціць (…)? Ці ўкраінскае кіраўніцтва дасць ім загад скласці зброю?» — разважаў Пуцін.

Другі нюанс для яго — тое, як будзе складвацца сітуацыя на лініі судакранання. «Расійскія войскі наступаюць практычна на ўсіх участках баявога судакранання», — заявіў Пуцін.

«Гэтыя 30 сутак будуць як выкарыстоўвацца? Каб ва Украіне працягвалася прымусовая мабілізацыя? Каб туды пастаўлялася зброя? Каб мабілізаваныя новыя падраздзяленні прайшлі падрыхтоўку? Ці нічога гэтага не будзе рабіцца? Тады ўзнікае пытанне. А як будуць вырашацца пытанні кантролю, верыфікацыі? (…) Як нам будзе гарантавана, што нічога падобнага адбывацца не будзе?» — сказаў ён.

Пуцін лічыць, што ідэя аб спыненні агню «правільная, але ёсць пытанні, якія трэба абмеркаваць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула