БЕЛ Ł РУС

На вайне знік без вестак «Беларус» — жыхар Бараўлянаў, які ўхіляўся ад беларускага войска, але пайшоў паміраць за Расію

15.03.2025 / 9:0

Глафіра Жук

«За*балі мяне вучыць жыццю вучыць. За сваім сачыце». Такую мудрасць на развітанне пакінуў у сацсетках 23-гадовы Дзмітрый Губіцкі.

Дзмітрый Губіцкі. Фота: сацсеткі

Дзмітрый Губіцкі жыў у Бараўлянах пад Мінскам. Хлопец скончыў будаўнічы ліцэй №10 імя Жыжаля, але, згодна з базамі «Белпола», на пастаянную працу нікуды так і не ўладкаваўся, прынамсі ў Беларусі.

Ёсць звесткі, што Дзмітрый быў у вышуку: ухіляўся ад службы ў беларускім войску. 

Затое ваяваць за Расію Губіцкі пайшоў сам. Калі ён трапіў у армію, дакладна невядома. Хлопец узяў сабе пазыўны «Беларус».

Апошні раз Губіцкі быў анлайн у сацсетках 19 снежня 2024-га. 

З 18 студзеня 2025 года Дзмітрый Губіцкі не выходзіць на сувязь з роднымі, лічыцца зніклым без вестак. «Мама шукае сына, дапамажыце знайсці», — гаворыцца ў аб'яве ў сацсетках. Жонкі і дзяцей у «Беларуса» няма.

Чытайце таксама:

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

На вайне знік без вестак беларускі зваршчык, які паваяваў за Расію не больш за месяц

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?

Каментары да артыкула