Лукашэнка заявіў пра намер будаваць другую АЭС на мяжы з Расіяй
Другая АЭС можа быць пабудавана на ўсходніх межах Беларусі, так можна будзе забяспечыць электрычнасцю Бранскую вобласць і «новыя рэгіёны РФ» (пад гэтым маюцца на ўвазе акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі), заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас выступу сёння ў Савеце федэрацыі ў Маскве, піша ria.ru.
АЭС у Астраўцы. Ілюстрацыйнае фота
«Таму мы папрасілі расіян, калі ёсць магчымасць, пабудаваць другую электрастанцыю. Мы яе пабудуем самі, акрамя рэактара, вы нас вярнулі да гэтых тэхналогій… Спецыялісты ў нас ёсць, яны цяпер з расіянамі працуюць і ў Турцыі, венгры вельмі просяць, каб мы ў іх папрацавалі… Таму мы ўжо самі пабудуем гэтую станцыю, за выключэннем вось гэтых адказных рэчаў — рэактар, турбіна, яны вырабляюцца тут, гэта факт»,— сказаў Лукашэнка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі.