Дзяржсакратара Марка Рубіа віталі ў Канадзе паказальна малой чырвонай дарожкай ФОТАФАКТ
14.03.2025 / 16:5
На сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» (G7) у канадскім Шарлеруа (Квебек) увагу прыцягнула дэталь пратаколу пры сустрэчы дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа.
Фота: Saul Loeb/Pool Photo via AP
Пры яго прыбыцці была пасцеленая незвычайна кароткая чырвоная дарожка, што некаторыя ўспрынялі як сімвалічны жэст, які адлюстроўвае напружаныя адносіны паміж ЗША і Канадай.
Рубіа адправіўся ў Канаду ўсяго праз некалькі гадзін пасля ўступілі ў сілу ўведзеныя Трампам тарыфы на сталь і алюміній. Гэтыя тарыфы выклікалі меры ў адказ з боку Еўрапейскага Саюза і Канады, выклікаўшы асцярогі з нагоды поўнамаштабных гандлёвых войнаў з блізкімі партнёрамі ЗША.
Інцыдэнт з дывановай дарожкай выклікаў абмеркаванні ў сацыяльных сетках і СМІ, дзе яго інтэрпрэтавалі як магчымы дыпламатычны сігнал у кантэксце цяперашніх гандлёвых спрэчак паміж ЗША і Канадай.