БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына папрасіла ў казіно больш яе не пускаць, а яе адправілі ў падатковую

15.03.2025 / 8:15

Nashaniva.com

Дзяўчына хацела абмежаваць сябе ў наведванні гульнявых устаноў, але ў казіно з яе вырашылі пажартаваць.

У сталічную інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах звярнулася дзяўчына. Яна папрасіла абмежаваць яе ў наведванні гульнявых устаноў. 

Інспекцыя такія заявы не прымае, але падаткавікі вырашылі даведацца, хто накіраваў дзяўчыну да іх. Выявілася, яе адправілі ў падатковую ў адным з казіно, расказалі ў інспекцыі.

«Я прыйшла ў казіно, каб напісаць заяву на самабмежаванне, але яны адправілі мяне да вас», — распавяла дзяўчына.

У падатковай вырашылі, што супрацоўнікі казіно такім чынам вырашылі пажартаваць. Бо менавіта казіно і павінна было прыняць такую заяву ад дзяўчыны. Інспекцыя паабяцала правесці афіцыйную гутарку з супрацоўнікамі ўстановы і ўзяць казіно на асаблівы кантроль.

Паводле закона, чалавек можа самастойна абмежаваць сябе ў наведванні гульнявых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Для гэтага дастаткова асабіста падаць пісьмовую заяву любому арганізатару азартных гульняў. 

Падача заявы любому арганізатару азартных гульняў разглядаецца як падача заявы ўсім арганізатарам азартных гульняў у Беларусі, гэта значыць чалавека не павінны пускаць у казіно па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула