БЕЛ Ł РУС

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»

14.03.2025 / 18:29

Nashaniva.com

Генштаб УСУ паведаміў, што заява Трампа аб тым, што ўкраінскія войскі знаходзяцца ў «акружэнні» расійскіх, «не адпавядае рэальнасці».

Вайна ва Украіне. Фота: Wolfgang Schwan Anadolu / Getty Images

Украінскі бок напісаў, што падобныя стцярджэнні «створаны расіянамі для палітычных мэтаў і ціску на Украіну і партнёраў».

«Сітуацыя за суткі істотных змен не зведала. Баявыя дзеянні ў аперацыйнай зоне групоўкі войскаў «Курск» працягваюцца», — расказалі ў Генштабе УСУ.

14 сакавіка Трамп напісаў аб размове з Пуціным, дадаўшы, што ўкраінскія войскі знаходзяцца ў акружэнні расійскімі. Белы дом пазней удакладніў, што Трамп не меў тэлефоннага дыялогу з Пуціным, а інфармацыю Пуціну перадаваў амерыканскі спецпасланнік Уіткаф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула