БЕЛ Ł РУС

У Салігорску банкамат выдаў такія даляры, што ў банку не захацелі прымаць

15.03.2025 / 13:3

Nashaniva.com

У рэдакцыю Onliner.by напісала чытачка, якая зняла ў банкамаце 700 даляраў. Праз два дні яна накіравалася ў іншы банк, каб пакласці грошы на картку, але сутыкнулася з нечаканай праблемай.

— Ніводную купюру не прынялі на падставе неплацежаздольнасці банкнот (плямы, свячэнне ў ультрафіялетавай праверцы, пацёртасці), — распавядае жанчына.

Яна звярнулася ў «ВТБ (Беларусь)», банкамат якога выдаў гэтую валюту. Там прапанавалі залічэнне на валютную картку або абмен на беларускія рублі па курсе.

Работнікі сцвярджалі, што ўсімі банкамі ў Беларусі прымяняюцца аднолькавыя патрабаванні да даляравых купюр.

Рэдакцыя звярнулася ў «ВТБ (Беларусь)» з просьбай патлумачыць сітуацыю і растлумачыць, якія правілы дзейнічаюць, калі кліент мае прэтэнзіі да валюты, выдадзенай у банкамаце.

Банк адказаў: «ВТБ (Беларусь)» уважліва сочыць за якасцю выданых банкнот. Усе банкноты ў нашых прыладах самаабслугоўвання праходзяць абавязковую праверку на сапраўднасць і плацежаздольнасць у адпаведнасці з усталяванымі стандартамі міжбанкаўскага пагаднення.

Калі банкноты, выдадзеныя ў нашым банкамаце, не былі прыняты ў іншым банку, мы гатовыя разгледзець кожны выпадак індывідуальна. Паслуга па замене банкнот у замежнай валюце ў банку адсутнічае», — сказалі ў банку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула