БЕЛ Ł РУС

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда

15.03.2025 / 16:43

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла AFP.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

Заснавальнік Telegram Павел Дураў быў затрыманы ў Парыжы 24 жніўня 2024 года, калі прыляцеў туды прыватным самалётам. 28 жніўня ён быў вызвалены пад заклад 5 млн еўра, але яму забаронена пакідаць Францыю і неабходна два разы на тыдзень адзначацца ў паліцыі.

Кіраўніку Telegram выставілі абвінавачванні па 12 злачынствах, у тым ліку:

змове для кіравання анлайн-платформай у мэтах здзяйснення незаконных здзелак;

адмове даць інфармацыю або дакументы па запыце ўпаўнаважаных органаў для законнага праслухоўвання;

дапамога ў правапарушэннях шляхам забеспячэння доступу да Telegram карыстальнікам, якія распаўсюджваюць дзіцячую парнаграфію, гандлююць наркотыкамі, а таксама ашуканцам і іншым злачынцам;

адмыванні даходаў ад злачыннай дзейнасці ў складзе арганізаванай групы;

забеспячэнне крыптаграфічных паслуг без дэкларавання; імпарце крыптаінструментаў для забеспячэння прыватнасці без папярэдняга дэкларавання.

Ён быў пад хатнім арыштам, меўся рэгулярна адзначацца ў паліцыі і не пакідаць Францыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула