БЕЛ Ł РУС

Па Мінску ездзіць чырвоны Lamborgeely

16.03.2025 / 22:20

Nashaniva.com

Раскоша па-беларуску.

Lamborgeely. Фота: чытач av.by.

У Мінску заўважылі аўтамабіль з незвычайнай назвай — Lamborgeely, піша av.by.

У аўто пазнаецца айчынны Belgee X50, але замест звыклага выпуклага надпісу на вечку багажніка тут красуецца налепка Lamborgeely.

Уладальнікі X50 нярэдка займаюцца рэбрэндынгам сваіх красовераў. Праўда, у асноўным значок BG мяняюць на больш звыклую эмблему Geely. Як пішуць у профільных чатах, усе надпісы лёгка выдаляюцца пры дапамозе будаўнічага фена.

Ці не могуць такія змены паўплываць на гарантыю? У сэрвісным цэнтры «Джылі Цэнтр Мінск» сказалі, што проста даданне налепак і шыльдзікаў ніякіх наступстваў не цягне. Іншая рэч, калі для гэтага спатрэбілася ўмяшанне ў электроніку (напрыклад, самавольна ўсталяваная падсветка лагатыпа).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула