БЕЛ Ł РУС

Адзіны пункт пропуску на мяжы Латвіі і Беларусі зноў адкрыты

16.03.2025 / 23:6

Nashaniva.com

Пункт пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы зноў адкрыты, паведамляе беларускі Памежны камітэт. Латвійскі бок аднавіў афармленне транспарту ў абодвух напрамках у 22:40.

Беларуска-латвійская мяжа. Фота: Памежны камітэт

Грамадзяне, якія перасякаюць беларуска-латвійскую мяжу па гэтым маршруце, былі вымушаныя чакаць выезду ў Латвію каля 9 гадзін.

Цяпер у чарзе больш за 40 легкавых аўтамабіляў.

Пункт пропуску закрыўся ў нядзелю ў 14 гадзін. Прычынай маглі стаць уцекачы, якія спрабавалі праехаць у Латвію на роварах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула