БЕЛ Ł РУС

У міліцыі расказалі, у які дзень тыдня да іх тэлефануюць больш

17.03.2025 / 11:38

Nashaniva.com

У Гродзенскай абласной міліцыі прааналізавалі ўсе званкі на лінію «102» і назвалі гарачы дзень, калі беларусы часцей тэлефануюць у дзяжурную часць, а калі радзей. 

За 12 месяцаў мінулага года на спецлінію службы міліцыі «102» паступіла каля 70 тысяч званкоў.

Траціну з іх не зарэгістравалі. Гэта значыць, інфармацыя кампетэнцыі міліцыі не тычылася. 

Больш за ўсё званкоў, паказаў аналіз, на «102» паступае ў суботу, а радзей — па чацвяргах.

Гарачыя гадзіны на «102» — з 16.00 да 18.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула