БЕЛ Ł РУС

Ягор Крыд сцвярджае, што яму не дазваляюць выступіць у Мінску

17.03.2025 / 12:30

Nashaniva.com

Улады Беларусі не дазваляюць расійскаму выканаўцу Ягору Крыду выступаць на тэрыторыі краіны. Пра гэта ён распавёў гледачам свайго стрыму на Twitch.

Рэпер адзначыў, што заўважыў у тыктоку ролік сваёй прыхільніцы, якая скардзілася на тое, што музыкант абяцаў прыехаць у Беларусь, але не стрымаў слова.

«У нас быў запланаваны вялікі канцэрт у Мінску. Арэна на 30 тыс. чалавек (рэканструяваны футбольны стадыён «Дынама» змяшчае крыху больш за 20 тысяч, новапабудаваны Нацыянальны стадыён на Ванеева павінен змяшчаць 33 тысячы, але яго адкрыццё пакуль адкладзена. — НН). Проста зараз мы не ведаем, чаму і з якіх прычын нам не дазваляюць правесці канцэрт на тэрыторыі Беларусі», — распавёў артыст.

«Я так разумею, гэта [забарона] на нейкім дзяржаўным узроўні, нам проста не даюць выступіць», — адзначыў Крыд.

Апошні раз рэпер выступаў у Мінску ў 2019 годзе. Тады ён сабраў «Мінск-Арэну», разлічаную на больш чым 15 тыс. гледачоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула