БЕЛ Ł РУС

Футбольны клуб з Салігорска будзе гуляць у другой лізе пад новай назвай

17.03.2025 / 12:49

Nashaniva.com

У Салігорску створаная новая каманда для ўдзелу ў Другой лізе (трэці футбольны дывізіён краіны). Яна будзе называцца ФК «Салігорск», паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

«Шахцёр» і «Партызан» не плануюць удзельнічаць у Другой лізе. Гульцы «Партызана», як і моладзь «Шахцёра», будуць выступаць за ФК «Салігорск».

Нагадаем, што «Шахцёр» Салігорск быў трохразовым чэмпіёнам краіны па футболе (2005, 2020, 2021), а заваяваныя ў 2022 годзе залатыя медалі былі ануляваныя, а клуб на два сезоны быў аштрафаваны адабраннем пэўнай колькасці балаў з-за дамоўных матчаў.

У мінулым сезоне «Шахцёр» вылецеў у першую лігу, але не падаў заяўку на ўдзел у ёй і фактычна быў расфарміраваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула