БЕЛ Ł РУС

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў

17.03.2025 / 13:55

Nashaniva.com

Вясной мінулага года ў Ikea ў Вільні адбыўся пажар. Сёння паліцыя паведаміла, што гэта быў тэракт — выбухоўку падклалі двое падлеткаў, завербаваных расійскімі спецслужбамі. Справа перададзена ў Віленскі акруговы суд, піша Delfi.lt.

Wikimedia Commons

Галоўны пракурор Дэпартамента расследавання арганізаваных злачынстваў Генпракуратуры Артурас Урбяліс паведаміў, што справа аб тэракце ў сталіцы Літвы перададзена ў суд.

У ходзе расследавання высветлілася, што да злачынства датычныя двое маладых людзей да 20 гадоў. Абодва — грамадзяне Украіны. «Адзін з іх — непаўналетні», — адзначыў Урбяліс.

У Літве яму прад'яўлены абвінавачванні ў арганізацыі тэракту і незаконным захоўванні выбухоўкі. Другога затрымалі ў Польшчы, яго будуць судзіць там.

Былі выяўлены пасярэднікі і арганізатары — расійскія спецслужбы.

«Сабраныя даныя дазволілі зрабіць выснову, што арганізатары — расійская ваенная разведка. У гэтым кірунку расследаванне працягваецца», — заявіў Урбяліс.

Па яго словах, Ikea была выбрана невыпадкова, бо гэтая сетка пакінула рынак Расіі.

У выніку пажару 9 мая была нанесена шкода на 485 519 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула