БЕЛ Ł РУС

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі

17.03.2025 / 14:39

Nashaniva.com

21-гадовы жыхар Уладзівастока паспрачаўся з калегамі, што пераб'е рэкорд блогера і прысядзе 2 тысячы разоў. У выніку хлопец быў шпіталізаваны. 

Хлопец прысядаў з 6 вечара да 3 ночы, а раніцай не змог устаць з ложка. «Тры дні спрабаваў жыць як звычайна і хадзіў на працу — пакуль не заўважыў, што яго мача стала карычневай», распавядае канал Mash.

Хлопца паклалі ў стацыянар. Там выявілася, што ў яго стаюць ныркі, паведамляе Уладзівастоцкая клінічная бальніца.

«Аналізы паказалі высокія паказчыкі ўрэміі — стану, пры якім у крыві назапашваюцца прадукты абмену рэчываў, што можа прывесці да незваротных наступстваў», — распавялі ў бальніцы.

Функцыя нырак зніжана і цяпер і патрабуе доўгага аднаўлення — ад трох месяцаў да года. Мікіта схуднеў на 7 кілаграмаў з вечара прысяданняў. 

Які прыз выйграў у закладзе расіянін, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула