Кур'ера тэлефонных махляроў асудзілі на пяць з паловай гадоў
17.03.2025 / 15:19
У Гродне вынеслі прысуд мужчыну, які дзейнічаў у складзе групы, што выманьвала грошы ў пажылых людзей, піша БелТА.
27 жніўня мужчына быў кур’ерам. Ён забраў у 80-гадовай жанчыны, а затым 58-гадовай жанчыны зберажэнні на 25 тысяч рублёў.
Схема махляроў была тыповай — яны падманвалі пацярпелых пад выглядам аказання дапамогі, каб пазбегнуць наступстваў нібыта ўчыненага іх блізкімі сваякамі ДТЗ.
Кур’ер пералічваў выкрадзеныя грошы на ўказаны яму банкаўскі рахунак, пакідаючы сабе частку ў якасці ўзнагароджання.
Падчас спробы пераводу грошаў, выкрадзеных у другой пацярпелай, мужчына быў затрыманы міліцыяй.
На судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну не прызнаў.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў мужчыну вінаватым у махлярстве, учыненым паўторна, групай асоб, у буйным памеры.
На падставе ч.3 арт. 209 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Акрамя таго, яму трэба будзе выплаціць штраф 100 базавых велічынь (4200 рублёў).
Рашэннем суда канфіскаваны яго мабільны тэлефон як сродак учынення злачынства.
Таксама пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага на карысць першай пацярпелай грошы, якіх яна пазбавілася, а таксама кампенсаваць маральную шкоду абедзвюм жанчынам.
Акрамя таго, ён абавязаны выплаціць у даход дзяржавы пошліну 760 рублёў.
Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў адпаведнасці з заканадаўствам.