БЕЛ Ł РУС

«Гэта добры знак салідарнасці». Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў за тое, што людзі маліліся за яго здароўе

17.03.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Арцыбіскуп-эмерыт звярнуўся з відэапасланнем. На мінулым тыдні стала вядома, што ён трапіў у шпіталь, і каталіцкая грамадскасць заклікала маліцца за іерарха.

Скрыншот відэа catholic.by

«У касцёлах і мас-медыях прайшла навіна, што я хварэю. Два гады таму ў мяне знайшлі рак, меланому. Мне была зроблена аперацыя і я пасля гэтага кожны месяц наведваў лекара», — падзяліўся каталіцкі іерарх.

Усё было добра, але роўна два тыдні таму падчас кантрольнай праверкі выявілася, што ў мяне ёсць метастазы на лёгкія. На самой справе я не адчуваю гэтага, але факт ёсць фактам. Дзякуй усім за малітвы за мяне. Ведаю, што маліліся за мяне па ўсёй Беларусі, маліліся не толькі каталікі, але і праваслаўныя, і ўсе людзі добрай волі. Гэта добры знак салідарнасці», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула