БЕЛ Ł РУС

Павел Латушка стварае свой фонд. Што гэта за арганізацыя?

17.03.2025 / 18:47

Глафіра Жук

Фонд Паўла Латушкі фігуруе сярод арганізатараў Дня Волі ў Варшаве. Пацікавіліся ў палітыка, з якіх сродкаў будзе фармавацца гэты фонд. 

Фота: НАУ

Фонд Паўла Латушкі пакуль не юрыдычная асоба, цяпер рыхтуецца яго статут, а пасля чарга дойдзе і да рэгістрацыі. 

«На сёння гэта публічная дэкларацыя аб намеры яго стварыць, — кажа палітык. — Аднак ужо цяпер узнікае неабходнасць аказваць падтрымку і дапамогу розным праектам».

Павел Латушка плануе перадаць у Фонд частку сродкаў, атрыманых ім ад прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы.

«Таксама данаты, спонсарскую дапамогу, па якую я звяртаюся да канкрэтных замежных кампаній і фізічных асобаў.

Першыя запыты, на якія я пастараўся адрэагаваць — гэта фінансавая падтрымка акцыі да Дня Волі, якая адбудзецца ў Варшаве 23 сакавіка, а таксама новыя пастаноўкі «Вольных Купалаўцаў», — расказаў Павел Латушка «Нашай Ніве». 

Чытайце таксама:

Якімі будуць наступныя пяць гадоў? Прагноз Латушкі

Павел Латушка выступіў у падтрымку Уладзіміра Зяленскага

Латушка: ЗША перасталі быць лідарам вольнага свету

Каментары да артыкула