БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя

18.03.2025 / 7:47

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што многія элементы мірнага пагаднення аб Украіне былі ўзгодненыя з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным напярэдадні іх тэлефоннай размовы ў аўторак, піша Бі-бі-сі.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп пацвердзіў, што размова адбудзецца раніцай па часе Вашынгтона (+7 гадзін па беларускім часе).

«Раніцай у аўторак я буду гаварыць з прэзідэнтам Пуціным пра вайну ва Украіне. Многія элементы канчатковага пагаднення былі ўзгоднены, але многае яшчэ трэба будзе зрабіць. Тысячы маладых салдат і іншыя людзі гінуць. Кожны тыдзень гінуць 2500 салдат з абодвух бакоў, і гэта павінна спыніцца неадкладна. Я з нецярпеннем чакаю размовы з прэзідэнтам Пуціным», — напісаў ён.

Раней Трамп і Белы дом заяўлялі, што ў размове, у прыватнасці, будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый, а таксама сітуацыя ў Курскай вобласці і на Запарожскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў.

У Крамлі заявілі, што не будуць раскрываць дэталі наступнай размовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула