БЕЛ Ł РУС

Трамп прызнаўся, што спрэчка з Зяленскім у Белым доме была часткай ціску на Украіну

18.03.2025 / 8:13

Nashaniva.com

«Нам трэба было прымусіць Украіну рабіць правільныя рэчы. Гэта была няпростая сітуацыя», — сказаў прэзідэнт ЗША. 

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас скандальнай сустрэчы ў Белым доме 28 лютага. Фота: AP Photo/ Mstyslav Chernov

Прэзідэнт ЗША пацвердзіў, што яго спрэчка з Уладзімірам Зяленскім падчас візіту ўкраінскага прэзідэнта ў Авальны кабінет была часткай стратэгіі ціску на Украіну. Ён таксама заявіў, што рашэнне ЗША спыніць пастаўкі зброі Украіне не мела ніякіх наступстваў для ўкраінскай арміі. Пра гэта Трамп заявіў падчас размовы з журналістамі 17 сакавіка, піша «Украінская праўда».

«Нам трэба было прымусіць Украіну рабіць правільныя рэчы. Гэта была не простая сітуацыя. Вы бачылі невялікую сцэну ў Авальным кабінеце, але я думаю, што зараз яны робяць правільныя рэчы, і мы спрабуем дасягнуць мірнага пагаднення, дасягнуць спынення агню, а потым і мірнага пагаднення», — сказаў Трамп.

Ён дадаў, што ў вайне ва Украіне гіне шмат людзей і выказаў перакананасць, што зрабіў усё правільна.

Акрамя таго, адказваючы на пытанне адносна спынення паставак зброі і разведвальных даных Украіне, Трамп заявіў, што гэтае рашэнне не мела ніякіх наступстваў для ўкраінскай арміі ў Курскай вобласці Расіі.

«Не, не, зусім не. Зусім наадварот, я думаю, гэта было ацэнена, і мы павінны разумець, і вы павінны разумець, што калі я бачу, як нехта робіць нешта дрэннае, што прывядзе да вялікай колькасці смерцяў, адзіная прычына, чаму я ўмешваюся — гэта гуманнасць. Я ўмешваюся дзеля гуманнасці, таму што там гіне шмат людзей», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула