БЕЛ Ł РУС

Пінчук самастойна запаўняў рэцэптурныя бланкі і купляў прэпараты

18.03.2025 / 9:29

Nashaniva.com

Рабіў ён гэта ў незвычайным стане.

Каб мець магчымасць рэгулярна набываць медыцынскія прэпараты, якія выдаюцца толькі па прызначэнні доктара-спецыяліста, 37-гадовы пінчук уласнаручна запаўняў рэцэпты на прэпараты, а таксама ставіў пячатку. Аднак доўжылася гэта нядоўга, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

У міліцыю паступіла паведамленне аб набыцці мужчынам у аптэках горада медыкаментаў па падробленых рэцэптах. Родных насцярожыла рэгулярная купля прэпаратаў членам сям’і. Рэцэптурныя бланкі, выпісаныя на іншых асоб, былі канфіскаваныя для правядзення экспертызы.

У ходзе даследавання бланкаў эксперт пацвердзіў падазрэнні — запісы на тытульных баках рэцэптаў зроблены самім пінчуком. Акрамя таго, устаноўлена, што запісы выкананы мужчынам у незвычайным стане, які носіць адносна пастаянны характар і можа быць абумоўлены сіндромам залежнасці ад алкаголю.

Як растлумачыў ён, у канцы 2024 года ён набыў бланкі медыцынскіх рэцэптаў, а таксама доктарскую пячатку. Усё гэта ён замовіў у інтэрнэце ў невядомай асобы.

Праваахоўныя органы дадуць прававую ацэнку дзеянням пінчаніна.

Эксперты нагадваюць, што ўласнаручнае ўнясенне змяненняў у дакументы, дапіскі, выпраўленні, падчысткі цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасці з законам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула