БЕЛ Ł РУС

На майскія святы ў недарагіх гатэлях Мінска выкупілі амаль усе месцы

18.03.2025 / 11:9

Nashaniva.com

У мінскіх трох– і чатырохзоркавых гасцініцах у маі амаль не засталося свабодных нумароў.

Фота: sb.by

Як піша sb.by са спасылкай на Рэспубліканскі саюз туріндустрыі, цэны на пакінутыя нумары дасягаюць рэкорду. Паводле даных сэрвісаў браніравання, большасць гасцініц і кватэр на майскія святы ўжо занята. Тым турыстам, якія яшчэ не забраніравалі жыллё, адпачынак у маі абыдзецца даражэй, чым у любы іншы час года.

Акрамя святкавання 80-годдзя Перамогі, верагоднымі прычынамі высокага попыту называюць доўгія выходныя ў Расіі. Таксама колькасць гасцей у Мінску павялічыцца ў сувязі з правядзеннем у канцы мая IV Еўразійскага эканамічнага форуму.

У РСТІ адзначылі, што самы высокі попыт традыцыйна прыпадае на перыяд з 1 па 10 мая. Нумары ў беларускіх гасцініцах пачалі браніраваць яшчэ ў лютым.

У гасцініцы «Мінск» ужо цяпер на гэты перыяд выкуплены больш за 60% нумароў. У пік запаўняльнасць дасягае 80−82%.

Гасцініца «Еўропа» з 30 красавіка па 10 мая будзе цалкам загружана.

 90% турыстаў у гэты час — грамадзяне Расіі.

На сёння ў гасцініцах краіны даступныя месцы толькі ў дарагіх катэгорыях.

Паводле экспертаў туріндустрыі, зніжак чакаць не варта. Але сярэдзіне мая тарыфы могуць знізіцца да 50% у залежнасці ад рэгіёна. Да чэрвеня з'явяцца спецыяльныя прапановы і бонусы для пастаянных кліентаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула