Лукашэнка расказаў пра дамоўленасці з Расіяй па нафце і газе
18.03.2025 / 12:23
Лукашэнка сёння прыняў з дакладам новага прэм'ер-міністра.
Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, расказаў пра дамоўленасці з Расіяй па нафце і газе, піша БелТА.
«Усе пытанні, якія трэба было, і адзін на адзін, і ў шырокім складзе, асабліва ў шырокім, мы абмеркавалі (з Уладзімірам Пуціным падчас афіцыйнага візіту ў Расію). І па нафце, і па газе былі дадзены даручэнні прэзідэнтам Расіі там жа, каб з гэтым разабраліся. Потым ён мне сказаў, што з Сечыным (кіраўніком «Раснафты») размаўляў наконт перапрацоўкі нафты. Таму ў гэтым напрамку трэба проста дапрацаваць гэтыя пытанні. Вытварыць формулу цэнаўтварэння і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.
Ён таксама даў шэраг канкрэтных даручэнняў па працы віцэ-прэм’ераў у частцы рэалізацыі планаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
«Пасольства трэба на ўсю катушку падключаць», — дадаў ён.