БЕЛ Ł РУС

Турчын: У Беларусі не будуць бяздумна займацца эмісіяй грошай

18.03.2025 / 13:13

Nashaniva.com

У Беларусі не будуць бяздумна займацца эмісіяй грошай. Пра гэта журналістам паведаміў прэм’ер-міністр краіны Аляксандр Турчын, піша БелТА.

Нацыянальны банк Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Прэм’ер-міністр адзначыў, што эмісія грошай у разумных межах праводзіцца ў любой краіне. Пытанне толькі ў яе маштабах, каб яна не адбівалася негатыўна на эканоміцы.

Акрамя таго, падчас дакладу Лукашэнку ён паведаміў, што ў Беларусі за першыя два месяцы гэтага года дасягнуты рост ВУП у 103,1%, а таксама назіраецца высокі ўзровень заработнай платы. Паводле слоў Аляксандра Турчына, хацелася б захаваць гэтую тэндэнцыю, пры гэтым рост эканомікі не павінен шкодзіць макраэканамічнай стабільнасці.

Лукашэнка падчас дакладу заявіў аб неабходнасці вырашыць шэраг пытанняў у эканоміцы, каб рэалізаваць планы на 2025 год. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на рост ВУП, прамысловасць і сельская гаспадарка працуюць «з невялікім мінусам». Таксама Лукашэнка адзначыў зніжэнне тавараэкспарту ў Расію і інфляцыю ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула