Ва Украіне затрымалі беларуса, які спрабаваў выехаць з краіны па падробленым пашпарце Малдовы
18.03.2025 / 15:40
Грамадзянін Беларусі 11 сакавіка быў затрыманы на мяжы з Малдовай, у яго знайшлі падробленыя дакументы, піша Радыё Свабода.
Ілюстрацыйнае фота: Памежная служба Украіны
Ва Украіне затрымалі беларуса, які спрабаваў выехаць з краіны па падробленым пашпарце Малдовы.
У ходзе паглыбленай праверкі ўкраінскія памежнікі выявілі, што пашпарт быў несапраўдным — старонка з інфармацыяй пра ўладальніка была налеплена паверх арыгінала. Таксама былі падроблены штампы аб перасячэнні дзяржаўнай мяжы пры ўездзе ва Украіну.
У беларуса знайшлі пасведчанне аб нараджэнні, выдадзенае ў 1983 годзе ў Мінску, пасведчанне аб прыпісцы да ваенкамата, выдадзенае ў 2000 годзе, і працоўную кніжку на яго імя.
Як растлумачыў на судовым пасяджэнні беларус, на тэрыторыю Украіны ён заехаў законна, але раней яго ўжо затрымлівалі пры спробе незаконна перасякчы мяжу Украіны з Польшчай. Ён прасіў суд пакінуць яго на тэрыторыі Украіны.
Суд устанавіў, што ў затрыманага няма пашпарта, а ва Украіне ён жыў без дакументаў, што даюць права на пражыванне. Цяпер беларуса збіраюцца выдвараць з Украіны.