БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу

18.03.2025 / 14:20

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка наведвае Брусель. Раніцай яна ўзяла ўдзел у сустрэчы міністраў ЕС па еўрапейскіх справах, заклікаўшы міністраў да актыўных дзеянняў, каб вывесці Беларусь з палітычнага крызісу, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская заклікала ЕС працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, пакуль у краіне працягваюцца рэпрэсіі, а палітвязні знаходзяцца ў няволі, а таксама настойліва прапанавала міністрам падтрымаць перадачу Літвой справы супраць рэжыму ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. 

Ціханоўская падкрэсліла важнасць узмацнення падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных ініцыятываў. Ціханоўская адзначыла тэрміновую неабходнасць кампенсаваць скарачэнне амерыканскай дапамогі, каб захаваць беларускія незалежныя медыя.

Яна таксама акцэнтавала ўвагу на неабходнасці забяспечыць выдачу візаў і прававы статус для беларусаў. 

«Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрапейскаму Саюзу будзе пастаянна пагражаць небяспека. Толькі за апошнія выходныя мы ўбачылі сотні новых спробаў перасячэння межаў нелегальнымі мігрантамі: з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Гэта не проста пагроза. Гэта шантаж.

Беларусь паказвае, што дэмакратыя і бяспека ўзаемазвязаныя: калі ўрад не паважае свой народ — ён не будзе паважаць і сваіх суседзяў. Але мы хочам, каб Беларусь была такой жа бяспечнай, як і ЕС. А гэта магчыма толькі тады, калі яна стане дэмакратычнай. Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы: без нападу мігрантаў і пастаяннага страху вайны», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула