БЕЛ Ł РУС

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі

18.03.2025 / 14:44

Nashaniva.com

Здавалася б, чым яшчэ можа здзівіць «Мінск-Свет»? 42-павярховы хмарачос ёсць, уласны гандлёвы цэнтр — таксама, таўнхаусы будуюцца.

Але днямі стала вядома, што ў квартале Happy Planet «схаваліся» дамы выключна з двухузроўневымі кватэрамі. Вышынным будынкам пакуль не далі назвы, але мы ўжо можам зазірнуць унутр, піша Onliner.by.

Аляксандр Скобелеў, эксперт па жылой і камерцыйнай нерухомасці, які спецыялізуецца на «Мінск-Свеце», паказаў у сваім відэа адну з такіх кватэр.

@alex.skobelev Двухуровневые квартиры в многофункциональном комплексе Минск Мир #апартаментыминскмир #мфцминскмир #квартираминск #коттеджиминскмир #доверительноеуправлениенедвижимость #сашапронедвижимость #александрпронедвижимость #новостройка #апартаменты #бизнесапартаменты #коммерческаянедвижимость #двухуровневыеквартирыминскмир #сашапронедвижимость #александрпронедвижимость #новостройка #апартаменты #бизнесапартаменты #метроаэродромная #авиамолл #бизнесапартаментыминскмир #сашапро #бизнесапартаментыминск ♬ оригинальный звук - Недвижимость•Новостройки

Яшчэ калі толькі быў адліты каркас васьміпавярховых дамоў, стала зразумела, што тут задумалі нешта цікавае: вышыня столяў у кватэрах была відавочна нестандартнай. Калі пачалося шкленне будынка, здагадкі толькі пацвердзіліся.

Пакуль невядома, ці ўсе кватэры ў гэтых дамах маюць аналагічную планіроўку, але гэты варыянт выглядае як вельмі прасторная еўрадвушка: на першым узроўні — санвузел і вялікая агульная прастора з другім святлом (гіганцкае акно выходзіць на будучы парк). На другі паверх вядзе часовая драўляная лесвіца. Метраў наверсе не так і шмат: яшчэ адзін санвузел, невялікі «капітанскі масток» і пакой з лоджыяй.

Яшчэ на мінулым тыдні журналісты папрасілі забудоўшчыка расказаць падрабязней пра праект і дамы. Але пакуль не атрымалі адказу. Што ж, чакаем афіцыйную прэзентацыю праекта (і думаем, як жыхары будуць мыць вокны, калі засяляцца).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула