Кубракоў даручыў ацаніць, ці не занадта складаны цяпер экзамен на правы кіроўцы
18.03.2025 / 16:23
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў працоўную нараду з кіраўнічым складам ДАІ. Як паведамілі ў прэс-службе МУС, міністр падкрэсліў, што з надыходам вяснова-летняга перыяду асаблівы акцэнт неабходна зрабіць на прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў і самакатчыкаў.
Фота ілюстрацыйнае
Таксама ён даручыў вывучыць, наколькі апраўданая складанасць практычнага экзамену на атрыманне правоў на кіраванне. Гэта зроблена, маўляў, з улікам скаргаў грамадзян.
«З гэтай мэтай цяпер аналізуюцца палажэнні інструкцыі аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам», — расказалі ў МУС.
Тыдзень таму на іншай нарадзе Кубракоў звярнуў увагу на недастатковы ўзровень падрыхтоўкі курсантаў аўташкол. З першай спробы экзамен здаюць не больш за 30% курсантаў, праз што павялічваецца час чакання пераздачы практычнага экзамену ў Мінску.
Чытайце таксама:
З першай спробы іспыт у ДАІ здаюць 30 працэнтаў
Кубракоў расказаў, як да беларускіх сілавікоў звяртаюцца з Захаду
Па ўсёй Беларусі ўсталявалі каля 60 тысяч разумных камер з распазнаваннем твараў