БЕЛ Ł РУС

Толькі 3% немцаў хацелі б набыць электракар Ілана Маска

18.03.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Нямецкі інтэрнэт-партал T-Online спытаў больш за 100 тысяч чалавек, ці купілі б яны сабе Tesla. Больш за 94% рэспандэнтаў адказалі адмоўна, станоўча — толькі 3%, піша Devby.io.

Пратэсная акцыя ў Лос-Анджэлесе. Фота: AP Photo/Etienne Laurent

У 2024 годзе продажы Tesla ў Германіі ўпалі на 41% у параўнанні з 2023-м, нягледзячы на тое, што ў цэлым галіна паказала рост у 27%. Дынаміка пачатку 2025-га яшчэ больш сумная: за першыя два месяцы продажы ў краіне абрынуліся на 70% у параўнанні з мінулым годам.

Прычын некалькі: гэта і ўсё большая канкурэнцыя на рынку, і мадэрнізацыя зборачных ліній для выпуску абноўленай Model Y, а асабліва ў апошнія месяцы — незадаволенасць немцаў умяшаннем гендырэктара Tesla Ілана Маска ў мясцовыя парламенцкія выбары і яго падтрымка крайне правай «Альтэрнатывы для Германіі».

Рэпутацыя бізнэсмена ў Германіі пайшла ў крутое піке пасля падобнага да нацысцкага прывітання, якое ён кінуў на інаўгурацыі Дональда Трампа, і правакацыйных пастоў на тэму фашызму. Напрыклад, зусім нядаўна Маск рэпостнуў твіт пра тое, што ўвогуле гэта не Гітлер і Сталін забілі мільёны людзей, а іх падначаленыя.

Продажы амерыканскай кампаніі падаюць не толькі ў Германіі, але і па ўсёй Еўропе, ды і ў астатнім свеце таксама. Тыдзень таму на дапамогу Маску прыйшоў нават прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які дэманстратыўна набыў аўтамабіль Tesla.

Чытайце таксама:

На фоне падзення акцый Tesla Трамп набывае машыну ад Ілана Маска

Tesla Ілана Маска страціла 15% рынкавага кошту за адзін дзень

Продажы Tesla у Нямеччыне ўпалі на 76% на фоне скандалаў Маска з неадназначнымі жэстамі і падтрымкай ультраправых

Заклікі да байкоту амерыканскай прадукцыі распаўсюджваюцца ў Паўночнай Еўропе

Каментары да артыкула