У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы
18.03.2025 / 17:42
Ва Уроцлаве знік беларус Данііл Ожагаў 2002 года нараджэння. Ён з 6 сакавіка не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы. Аб'яву пра пошукі сваякі маладога чалавека размясцілі ў сацсетках, піша Most.
Данііл Ожагаў
Данііл працаваў на заводзе LG ва Уроцлаве. Ён здымае аднапакаёвую кватэру і жыве адзін. Хварэе на бранхіяльную астму.
Рост маладога чалавека — 176 сантыметраў, вага — 60-63 кілаграмы. Ён брунет, хударлявага целаскладу.
Тых, у каго ёсць даныя пра месцазнаходжанне Данііла, просяць паведаміць на нумар тэлефона +375295434113 альбо звязацца па гэтым нумары ў Viber або Telegram.
Чытайце таксама:
Ва Украіне затрымалі беларуса, які спрабаваў выехаць з краіны па падробленым пашпарце Малдовы
Вядомы айцішнік адкрыў кампанію ў Польшчы. Шэсць банкаў адхілілі заяўку на рахунак