БЕЛ Ł РУС

Тэлефонная размова Пуціна з Трампам стала самай працяглай за ўсю гісторыю двухбаковых адносін

18.03.2025 / 20:16

Nashaniva.com

CNN са спасылкай на расійскую дасведчаную крыніцу паведаміла, што размова Трампа і Пуціна прайшла «вельмі добра». Што ў гэта акрэсленне ўкладаецца — пакуль незразумела.

Размова паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным пачалася на гадзіну пазней за запланаваны час, паведамляе Sky News. Паводле звестак канала, Пуцін спецыяльна прымусіў Трампа чакаць са званком, без спешкі размаўляючы ў гэты час з расійскімі бізнэсменамі.

На мінулым тыдні пасланнік Трампа Стыў Уіткаф чакаў сустрэчы з Пуціным у Маскве каля 8 гадзін, таму што той меў зносіны з Лукашэнкам.

Увогуле ж размова Трампа і Пуціна стала самай працяглай у гісторыі тэлефонных размоў прэзідэнтаў ЗША і Расіі, паведамляе Reuters. Перамовы двух прэзідэнтаў працягваліся каля 2,5 гадзін.

Чытайце таксама:

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны

Генсак НАТА «цалкам верыць» у здольнасць Трампа дамовіцца пра мір ва Украіне

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая

Каментары да артыкула