БЕЛ Ł РУС

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто

18.03.2025 / 22:28

Nashaniva.com

Відэа апублікаваў адзін з бабруйскіх карыстальнікаў тыктока, заўважылі «Моцныя навіны». Па дарозе па каву аўтару відэа трапіўся бус з комінам, з якога ідзе дым. Аўтар роліка прапанаваў гледачам здагадацца што гэта такое, бо сам упершыню ўбачыў такую машыну.

Скрыншот з відэа

У каментарах сабралася нямала вясёлых меркаванняў:

«Дровы цяпер таннейшыя за дызельнае паліва»;

«Вебаста на цвёрдым паліве»;

«Кавамашына»;

«Лазня на колах»;

«Бус на вуголлі кшталту паравоза. Экіпаж — два чалавекі, кіроўца і качагар»;

«Вязуць прадукты, якія не павінны астыць»;

«Сала на абед вэндзяць».

@karpik_vladimir А ТАК МОЖНО БЫЛО И ЗАЧЕМ #буржуйка #бус #печкавмашине #бобруйск #приколынадороге #микроавтобус ♬ оригинальный звук - Vladimir Karpik

Таксама ў каментарах знайшлася жанчына, якая сцвярджае, што гэта машына мужа яе сястры. А ўнутры — буржуйка, каб рабочым было цёпла ехаць.

Ролік набраў ужо амаль 170 тысяч праглядаў за суткі.

Чытайце таксама:

Беларуска стварыла інстаграм-рэаліці. Паспяхова ідзе ўжо пяты сезон

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

«Усе ногі ў іх». У Камянецкім раёне сутыкнуліся з атакай лясных насякомых

Каментары да артыкула